Кіраўнікі МЗС “вялікай сямёркі” заклікалі ўлады Беларусі тэрмінова змяніць курс



Кіраўнікі МЗС “вялікай сямёркі” заклікалі ўлады Беларусі тэрмінова змяніць курс, выказаўшы занепакоенасць тым, як у краіне выконваюцца правы чалавека, і ў сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы з Еўразвязам. У нефармальнае аб’яднанне G7 уваходзяць найбуйнейшыя прамыслова развітыя дэмакратычныя краіны: Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія. 

У заяве, прынятай у нядзелю па выніках двухдзённай сустрэчы міністраў замежных спраў краін “вялікай сямёркі” у брытанскім Ліверпулі ідзе размова і пра Расею з Украінай. “У Расеі не павінна быць сумневаў у тым, што новая ваенная агрэсія супраць Украіны будзе мець сур’ёзныя наступствы і высокую цану”, – гаворыцца ў дакуменце.