Кітай паабяцаў Расеі эканамічную дапамогу



Кітай гатовы аказаць Расеі дапамогу ў пераадоленні эканамічных цяжкасцяў. Такую заяву зрабіў журналістам міністр замежных спраў КНР Ван І.

„Калі расейскаму боку спатрэбіцца, мы забяспечым неабходную дапамогу ў рамках нашых магчымасцяў”, – цытуе словы міністра газета China Daily.

У той жа час Ван І падкрэсліў, што „Расея мае здольнасць і мудрасць, каб пераадолець існуючыя цяжкасці эканамічнай сітуацыі”, паведамляе Lenta.ru.

Кіраўнік кітайскай дыпламатыі дадаў, што КНР і Расея нязменна падтрымліваюць і дапамагаюць адзін аднаму.

Навуковы супрацоўнік Кітайскай акадэміі сацыяльных навук Чы Цзяньмінь, меркаванне якога прыводзіць выданне, выказаў здагадку, што дапамога Кітая будзе аказвацца праз такія механізмы, як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і БРІКС.

Між тым, кітайскія навукоўцы прагназуюць пагаршэнне эканамічнага становішча ў Расеі. „Самы цяжкі час для расейскай эканомікі толькі пачаўся, і бліжэйшыя тры гады будуць азмрочаныя сур’ёзнымі цяжкасцямі”, – лічыць старэйшы аналітык расейскіх даследванняў Кітайскага інстытута міжнародных адносін Фень Юцзюнь.

unian.ua