Колькасць арыштаваных пасля пратэстаў у Казахстане перавысіла 800 чалавек
5 месяцаў таму
Колькасьць крымінальных спраў, распачатых пасля «студзеньскіх беспарадкаў» у Казахстане, павялічылася да 2750, пад арыштам знаходзяцца 802 чалавекі, паведаміў намеснік начальніка першай службы Генеральнай пракуратуры краіны Елдос Кілымжанаў. Яго словы прыводзіць Інтэрфакс.
Сярод арыштаваных 113 маюць судзімасці за забойствы, крадзяжы і разбоі, сказаў Кілымжанаў на брыфінгу ў пятніцу. «Ёсць і прыхільнікі радыкальных плыняў», — дадаў ён.
Як паведаміў начальнік следчага дэпартамента МУС Казахстана Санжар Адзілаў, з агульнай колькасці крымінальных спраў у вытворчасці органаў унутраных спраў знаходзяцца 2285, асноўную частку іх складаюць крадзяжы і рабаванні — 1674 справы, або 73% зарэгістраваных.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]