Крэмль не цісне на Лукашэнку з мэтай прымусу да дыялогу з апазіцыяй – кажа Пяскоў



Крэмль не цісне на Аляксандра Лукашэнку з мэтай прымусу да дыялогу з апазіцыяй. Пра гэта паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў у адказ на пытанне журналіста радыёстанцыі „Эха Масквы”. Таксама журналісты папрасілі Пяскова пракаментаваць словы Лукашэнкі аб тым, што той пачне весці перамовы з лідэрам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай, толькі калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правядзе іх з Аляксеем Навальным. Пяскоў адзначыў, што такім чынам Лукашэнка мог „вельмі маляўніча” заявіць аб „катэгарычнай немагчымасці і адсутнасці наогул якой-небудзь тэмы для размовы з Ціханоўскай”.