Крэмль заявіў пра высокую пагрозу ваеннага наступу Украіны на Данбас



Пагроза ўзброенага наступу Украіны на Данбас цяпер вельмі высокая, – заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. “Украінскія ўлады канцэнтруюць велізарную колькасць сіл і сродкаў на мяжы з сама-абвешчанымі рэспублікамі на лініі судакранання, сапраўды, характар гэтай канцэнтрацыі кажа аб падрыхтоўцы да наступальных дзеянняў і, сапраўды, такая пагроза цяпер ёсць”, — сказаў ён.

Крэмль

Таксама кіраўнік г.зв. “Данецкай народнай рэспублікі” Дзяніс Пушылін заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Расія 1” аб падрыхтоўцы Украінай наступу на Данбасе. Паводле яго, да межаў падцягнутыя сістэмы залпавага агню, прыбылі замежныя журналісты “ды інструктары ЗША і Брытаніі”, з украінскага боку знаходзяцца каля 129 тысяч украінскіх вайскоўцаў, рыхтуюцца дыверсійныя групы для здзяйснення тэрактаў у Данбасе.

Дададзім, што пры гэтым сама Расея сканцэнтравала вялізныя вайсковыя сілы і тэхніку на межах с Украінай.

[manual_related_posts]