Крымінальная справа супраць Міраслава Лазоўскага закрыта



Следчы камітэт закрыў крымінальную справу супраць фігуранта «справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага, паведамляе «Наша Ніва».

Яму інкрымінавалася незаконнае захоўванне зброі: падчас затрымання ў сакавіку 2017-га ў багажніку яго аўтамабіля знайшлі баявы аўтамат з патронамі. «Па-ранейшаму настойваю і настойваў, што гэты аўтамат мне не належыць, — заявіў Лазоўскі, — калі ты ляжыш тварам у падлогу з закручанымі рукамі, а табе адцягваюць пальцы… Да чаго там іх могуць прыкладваць? Якія праводзіць махінацыі? … Словам, пакуль прыйшло толькі паведамленне аб тым, што справа спынена «ў сувязі з нездзяйсненнем злачынства», – кажа Міраслаў Лазоўскі.

Фота: скрыншот з відэа затрымання Міраслава Лазоўскага, ctv.by

Далей ён  збіраецца азнаёміцца з астатнімі паперамі і разам з адвакатам спрабаваць высветліць, што гэта за аўтамат і адкуль ён узяўся. Буду дамагацца тлумачэнняў» – кажа Лазоўскі.