Кшыштаф Трускаляскі: Расея мусіць быць неадкладна выключана з Рады Еўропы



Расея павінна быць неадкладна выключана з Рады Еўропы – мяркуе дэпутат польскага Сейма, лідар падляшскіх структур апазіцыйнай партыі “Грамадзянская платформа” – Кшыштаф Трускаляскі:

-Я з’яўляюся членам парламенцскага сходу Рады Еўропы. Там Расеі было вернута права голасу. Сёння падпісалі ліст, каб Расея не змагла  стаць актыўным членам Рады Еўропы. Рада Еўропы выступае за бяспеку, за мір, а адзін з членаў Рады – развязвае вайну. Таму сёння я падпісаў ліст, які будзе, маю надзею, спрыяць таму, каб Расею выключылі з Рады Еўропы.

Прыгадаем, што Расея была пазбаўленая права голасу ў Радзе Еўропы пасля анэксіі Крыму і канфлікту на Усходзе Украіны ў 2014 годзе, аднак у 2019 годзе гэтае права ёй зноў вярнулі.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: securitylab.ru

[manual_related_posts]