Куды прывядуць „дарожныя мапы” паглыбленай інтэграцыі?



Улады Беларусі і Расеі заяўляюць пра хуткае падпісанне 28 „дарожных мапаў” па паглыбленай інтэграцыі.

Аднак грамадства краінаў толкам не ведае зместу гэтых дакументаў, – кажа старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў:

– Мы ведаем прыкладныя кірункі, у якіх яны заключаліся, але дэталі не ведае ніхто. І мне было б цікава даведацца дэталі, каб эканамісты пралічылі нашу выгаду. Бо ўлічваючы, што размова ідзе пра аднолькавыя ўмовы, дзяржзакупкі і ішае, не зразумела, хто ад гэтага выйграе – багацейшая Расея ці напаўжабрацкая Беларусь? Мне цікава, якія канкурэнтныя ў Беларусі ёсць перавагі ў адносінах, скажам, да расейскіх алігархаў?

Таму падобныя, закрытыя ад грамадства дамоўленасці вельмі насцярожваюць, – кажа кіраўнік АГП Мікалай Казлоў.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя