„Ланцугі салідарнасці” ў лічбах: па краіне затрымана больш за 360 чалавек. З іх больш 260 – у Менску



Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на акцыях “Ланцуг салідарнасці” (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, агулам было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Менску было затрымана больш за 260. 18 чэрвеня на першай акцыі ў Менску затрыманняў не было.

Затрыманні прайшлі ў 19 гарадах краіны. Гэта Менск (>260 чалавек), Гомель (13), Бабруйск (12), Наваполацк (10), Ганцавічы (10), Барысаў (10), Навагрудак (9), Віцебск (7), Магілёў (6 ці болей), Берасце (6), Рэчыца (3), Ваўкавыск (3), Маладэчна (3), Салігорск (2), Гародня (2), Орша (2), Светлагорск (1), Ліда (1), Слуцк (мінімум 1). Акрамя таго, у Слоніме удзельнікаў акцыі выклікалі ў міліцыю пазней для складання пратаколаў. Таксама вядома, што ў Менску як мінімум 15 чалавек, якія былі затрыманы ў пятніцу і адпушчаны без пратаколаў, выклікаюць у РУУС Ленінскага раёна для складання гэтых самых пратаколаў. Тых, хто быў адпушчаны з пратаколамі, наперадзе чакаюць суды.

Больш за 100 судоў над часткай затрыманых на акцыях прайшлі 22 і 23 чэрвеня. Па дадзеных “Вясны”, 9 чалавек атрымалі агулам 105 сутак арышту і як мінімум 78 чалавек атрымалі штрафы памерам каля 50500 рублёў.

З пачатку бягучай выбарчай кампаніі 112 чалавек атрымалі агулам 1583 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 205 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам больш за 167000 рублёў. Праваабаронцам вядома як мінімум пра 650 выпадкаў адвольных затр

spring96.org