Латушка: 20 снежня апублікуем першыя матэрыялы па фальсіфікацыі на выбарах



У масавых фальсіфікацыях на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні 2020 года прынялі ўдзел больш за 40 тысяч чальцоў выбарчых камісій. Такую лічбу назваў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка

У якасці доказаў фальсіфікацый ён спасылаецца на звесткі, размешчаныя на платформах „Зубр” і „Голас”. Цяпер гэтыя звесткі пераносяцца на платформу „Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў” і апрацоўваюцца юрыстамі для далейшай падачы спраў у суд.

– „Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў” дазваляе сабраць матэрыялы і расследаваць усе злачынствы, здзейсненыя супраць народа Беларусі. У нас ёсць мноства доказаў. Мы нагадваем членам выбарчых камісій, сілавікам і чыноўнікам, у вас яшчэ ёсць шанец да 20 снежня прызнаць свае памылкі. 

Павел Латушка анансуе, што 20 снежня на платформе АКРЗ будзе апублікаваны першы спіс адкрытых матэрыялаў праверкі.

Беларускае Радыё Рацыя