Латушка: Усе дэлегаты афіцыйнага „народнага сходу” робяць злачынства
11 дзён таму
Усе дэлегаты так званага „Усебеларускага народнага сходу”, якія не заявяць пра адмову ўдзельнічаць у ім, будуць дададзеныя ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў і прапанаваныя ў санкцыйныя спісы, паведаміў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання, былы дыпламат Павал Латушка.
Паводле яго, першыя прозвішчы з’явяцца ў кнізе 18 студзеня, а спіс будзе абнаўляцца кожныя дзесяць дзён да 10 лютага (сход запланаваны на 11-12 лютага з удзелам 2.700 чалавек).
Паводле яго, усе прозвішчы і адкрытыя дадзеныя дэлегатаў стануць здабыткам грамадскасці. Пры гэтым Латушка адзначыў, што адмовіцца ад удзелу ў сходзе можна і пасля ўнясення ў спіс, тады прозвішча будзе адтуль выключана.