Латушка заклікаў беларусаў выйсці на вуліцы і блакаваць чыгунку



“Пачну са слоў – „Вялікі дзякуй!” Учора тысячы смелых грамадзянаў нашай краіны, тысячы сапраўдных беларусаў выйшлі выказаць пратэст супраць злачыннай вайны з Украінай.

Вы – героі. Вы – прыклад для мільёнаў і надзея на свабодную Беларусь – ад дыктатуры, вайны і акупацыі. Вы абаранялі гонар і рэпутацыю Беларусі перад брацкай Украінай. Дзякуй вам за гэта! Мы зноў убачылі адзін аднаго і адчулі сваю сілу”, — сказаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў сваім відэазвароце:

“Беларуская чыгунка знаходзіцца ў распараджэнні чужых войскаў і іх злачыннага памагатага Лукашэнкі. Прыйшоў час успомніць наша партызанскае мінулае”, – заклікае Павел Латушка.

[manual_related_posts]