Латушка заявіў, што Лукашэнка рыхтуе новы этап „гібрыднай вайны”



Улады Беларусі ўвесну рыхтуюць новую форму „гібрыднай вайны”, заяўляе кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Па яго словах, гэта будзе наркатрафік у Еўразвяз з удзелам мігрантаў.  Латушка кажа, што даведаўся пра гэты план з уласных крыніцаў.

Паводле яго, увесну на мяжы з Польшчай, а магчыма — і Украінай (гэта залежыць ад сітуацыі), улады Беларусі хочуць арганізаваць перапраўку наркотыкаў з удзелам мігрантаў. 

Кіраўнік НАУ назваў структуры, якія займаюцца распрацоўкай гэтай формы „гібрыднай вайны”. Паводле Латушкі, над планам працуе галоўнае ўпраўленне знешняй выведкі КДБ з планаваным падключэннем у якасці груп прыкрыцця АСАМ Дзяржаўнага памежнага камітэта і ГРУ Міністэрства абароны.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]