Латвія не выключае ўварвання Расеі



Міністэрства абароны Латвіі павялічыла колькасць нацыянальнай гвардыі, баючыся ўварвання Расеі, пра гэта піша газета „The Washington Post”.

Латвія

Кадр з фільма BBC „World War Three: Inside the War Room”, пра магчымае ўварванне Расеі ў Латвію

Па дадзеных выдання, улады краіны таксама ўзмацнілі ахову міністэрства абароны. Газета адзначае, што занепакоенасць латышскіх уладаў узрасла пасля перамогі Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША.

Цяпер у Рызе не ўпэўненыя, што могуць разлічваць на падтрымку Вашынгтона ў выпадку расейскага ўварвання.

[manual_related_posts]