ЛДП вылучыць Алега Гайдукевіча кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах



Ліберальна-дэмакратычная партыя на чарговых прэзідэнцкіх выбарах (адбудуцца не пазней за 30 жніўня 2020 года) мае намер вылучыць кандыдатам у прэзідэнты свайго першага намесніка старшыні Алега Гайдукевіча.

Ён нагадаў, што восенню пачынаецца кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. „Мы правядзем кангрэс нашых прэтэндэнтаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Кожны з іх стане маёй даверанай асобай на выбарах. Асноўную задачу мы бачым у тым, каб працягваць умацоўвацца як сістэмная апазіцыйная партыя. Мы ўжо прайшлі цыкл выбарчых кампаній, атрымалі сенатара, дэпутата, на сёння наша галоўная задача — і надалей прасоўваць нашых людзей на розныя пасады”, — сказаў палітык.

Гайдукевіч заявіў, што сёння ЛДП „гатова да ўсіх выбараў, калі б яны ні адбыліся”. „Мы заявілі аб сваім кандыдаце ў прэзідэнты, заявілі аб вылучэнні максімальнай колькасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Я перакананы, што іх будзе больш, чым у любой іншай партыі”, — адзначыў ён.

Фота з Фэйсбука Алега Гайдукевіча

Палітык таксама паведаміў, што партыя заклікае ўлады „сумясціць у 2018 годзе правядзенне мясцовых выбараў з рэферэндумам і перайсці на прапарцыйна-мажарытарную сістэму, каб на выбарах былі і партыйныя спісы”.

„Я вельмі ганаруся, што партыя вылучыла мяне, што я буду ўдзельнічаць у выбарах як чалавек, які прадстаўляе Ліберальна-дэмакратычную партыю. На сёння галоўныя выбары — у мясцовыя саветы, мы да іх рыхтуемся. Але ўжо цяпер нашы кандыдаты ў дэпутаты будуць гаварыць, што у партыі ёсць кандыдат і на выбарах прэзідэнта. Ужо цяпер мы будзем расказваць, што прапаноўваем на прэзідэнцкіх выбарах”, — адзначыў Гайдукевіч.

Як заявіў палітык, ён хоча, каб „прэзідэнцкія выбары праходзілі спакойна, мірна, каб была палітычная культура”. „Для гэтага ўсе сур’ёзныя палітычныя партыі павінны загадзя вылучаць сваіх кандыдатаў, працаваць з насельніцтвам, рыхтавацца да выбараў. Тады выбары будуць праходзіць спакойна, людзі будуць ведаць, за каго галасаваць, тады мы выхаваем палітычную культуру”, —  сказаў Гайдукевіч.

Алег Гайдукевічсын старшыні ЛДП Сяргея Гайдукевіча. Да прыходу ў партыю ён узначальваў Фрунзенскі РУУС Менска.

Ягоны бацька, старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч браў удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001, 2006 і 2015 гадоў. БелаПАН