Леанід Кучма: Наступная сустрэча будзе ў Данбасе



Удзельнікі перамоў па Украіне дамовіліся ў Менску пра запуск чатырох рабочых падгруп у межах кантактнай групы. Напярэдадні перамовы доўжыліся больш за чатыры гадзіны.

Стварэнне працоўных падгруп прадугледжана менскімі дамовамі ад 12 лютага 2015 года. Будуць працаваць чатыры рабочыя падгрупы: па бяспецы, палітычных пытаннях, пытаннях бежанцаў і гуманітарнай дапамозе, а таксама па эканамічных пытаннях.

„Наступная сустрэча будзе ў Данбасе, у зоне канфлікту, на адным з бакоў. Таму што назіранне з боку выніку не дасць”, – сказаў  прадстаўнік Украіны Леанід Кучма:

– Гарматы менш 100 міліметраў адвод, танкі і мінамёты 85 міліметраў таксама адвод. Дакументы адпаведныя падрыхтаваныя, трэба цяпер працаваць працоўным групам. Прадстаўнікі бяспекі ўжо дамовіліся, што наступная сустрэча будзе на тэрыторыі гэтых зон.

У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні, прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйна.

belapan.by