Леанід Спаткай: У нас не захаваліся шахты для ядзернай зброі



Аляксандр Лукашэнка, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі, заявіў, што, як дбайны гаспадар, захаваў з савецкіх часоў шахты для размяшчэння ядзернага ўзбраення”. Ці так гэта?

Тлумачыць аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:

– Ніякіх шахтаў не захавалася. Я быў на шмат якіх месцах, дзе раней размяшчаліся палкі ракетных войск стратэгічнага прызначэння Савецкага Саюзу, усё там паўзрывана. Усе гэтыя шахты, усе гэтыя месцы дыслакацыі, хай сабе не ў шахтах, яны зараз альбо на машынах, альбо нават на чыгуначных саставах гэтыя ракеты могуць размяшчацца, у нас няма месцаў для іх знаходжання, для іх дыслакацыі.

Сваё жаданне размясціць расейскую ядзерную зброю ў Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў на мінулым тыдні падчас інтэрв’ю расейскаму тэлепрапагандысту Дзмітрыю Кісялёву.

Беларускае Радыё Рацыя