Леанід Заіка: Прашляпілі!



“Кітай зацікаўлены ў прасоўванні сваёй эканомікі, людскіх рэсурсаў і гандлёвых плошчаў ва Усходнюю Еўропу. І Беларусь тут не выключэнне”, – адзначае эканамічны аглядальнік Леанід Заіка, каментуючы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін.  Што тычыцца эканамічных стасункаў, то казаць пра ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ўвогуле не даводзіцца. Дастаткова проста параўнасць масштабы дзвюх краін: у Кітаі  у 130 разоў больш насельніцтва.

– Паглядзіце, што зараз адбываецца ў Еўропе, – тысячы бежанцаў плывуць туды на лодках. Кітайцы на лодках не паплывуць. Яны будуць да нас спакойна прыязджаць, купляць машыны. Сёння можна шмат такіх новых кітайцаў пабачыць на вуліцах Менска. Яны паступова фармуюць тут свой асяродак. Ніякага для нас, беларусаў, станоўчага прагрэса ў такой супрацы няма! Наадварот, гэта тое, што называецца – прашляпілі.

Па выніках перамоў  Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна, якія адбыліся сёлета ў траўні , Менск атрымае ад Кітая крэдыты на агульную суму каля 7 мільярдаў даляраў, з якіх 3 мільярды – гэта льготныя крэдыты, 4 мільярды – гэта камерцыйныя крэдыты беларускім банкам для фінансавання бізнес-крэдытаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]