Леў Марголін: На паперы мадэрнізацыю рабіць ужо навучыліся



Віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пракаповіч, які надоўга запомніўся беларусам пасля дэвальвацыі ў 2011 годзе, зараз заявіў, што на гэты і наступны гады у Беларусі стаіць задача правядзення эканамічнай мадэрнізацыі. ЭканамістЛеў Марголін адзначае, што паняцці “мадэрнізацыя” і “беларуская эканамічная мадэль” – несумяшчальныя.

Фантазіі Пракаповіча прасціраюцца да самых вышынь. Ён , напрыклад, лічыць, што Беларусь магла б увайсці у 30 краін свету па ўзроўню развіцця і прыбыткаў насельніцтва. Праўда, аказваецца, не хапае для гэтага нават не дадаковых сродкаў. Не стае ўсяго працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны.

Леў МарголінМадэрнізацыю ў нашай краіне рабіць ужо навучыліся. Мадэрнізавалі і малочную галіну, і цэментную, і дрэваапрацоўчую… Толькі плёну з гэтага мала. Так што на паперы нічога складанага няма – можна нават не за два гады, а за два месяцы мадэрнізаваць усё, што засталося. Але выніку не будзе – гэта я вам магу сказаць адразу. Усім добра зразумела: пакуль не будзе рэальнай мадэрнізацыі ўсёй эканомікі, пакуль яе не перавядуць на рынкавыя рэйкі, грошы будуць ісці не ў мадэрнізацыю, а ў пясок.

РР: Пракаповіч ведае, чаго не хапае нашым прадпрыемствам – працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны…

Леў МарголінГэта таксама не навіна. Але памятаеце, чым скончылася гісторыя, калі ў савецкі час Андропаў вырашыў змагацца за дысцыпліну? Гэтым жа скончыцца і зараз. А ўвогуле, на мой погляд, калі былі грошы, іх укідвалі ў мадэрнізацыю. Калі грошай няма, тады трэба заводзіць размовы пра дысцыпліну і нейкія ўнутраныя рэзервы.

РР: Ці сумяшчальныя мадэрнізацыя і беларуская эканамічная мадэль?

Леў МарголінСуіснаваць разам яны ніяк не могуць. Можна было б трохі зменшыць наступствы, якія цягне за сабой беларуская эканамічная мадэль, але гэта звязана са змяншэннем рэальных прыбыткаў насельніцтва, каб скончыць пагоню за вялікімі заробкамі. Хоць пры нашай эканоміцы сёння рэальні сярэдні заробак беларусаў павінен складаць 300-350 долараў.

РР: Ці змог бы правесці нармальную мадэрнізацыю ўласнік?

Леў МарголінДавайце пачнем з таго, што ўласнік рабіў бы мадэрнізацыю за свае грошы. І ён бы дзесяць разоў падлічыў, што можна рабіць, а чаго не варта. А ў нас што атрымоўваецца? Складаюцца праекты, затым аказваецца, што яны не пралічаныя, як трэба альбо наогул не падыходзяць. І ізноў – грошы на вецер.

РР: Можа на самай справе лепш было б аддаць прадпрыемствы ўласнікам? Хоць страты дзяржава не несла б…

Леў Марголін: Улада на гэта ніколі не пойдзе. Аддаць прадпрыемствы ў рукі ўласнікаў – гэта аддаць эканамічную ўладу ў краіне.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя