Лідары апазіцыі перадалі зварот дзяржсакратару ЗША



Лідары беларускіх палітычных партый перадалі зварот дзяржаўнаму сакратару ЗША Майку Пампеа, – паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Дакумент падпісалі: Мікалай Казлоў ад АГП, Дзмітры Кучук ад “Зялёных”, Ігар Барысаў ад БСДП (Грамада), Юрый Губарэвіч ад Руху “За Свабоду”, Павел Севярынец ад хрысціянскіх дэмакратаў і Аляксей Янукевіч ад Партыі БНФ.

У звароце палітыкі гавораць пра новыя рызыкі і пагрозы для бяспекі Беларусі і шэрагу краін Еўразвязу, да якіх аднеслі пагрозы з боку Расейскай Федэрацыі, але таксама будаўніцтва Беларускай АЭС, якую разглядаюць як інструмент узмацнення энергетычнай залежнасці ад Масквы, палітычнага ціску і шантажу. Галоўным момантам у перамовах ЗША і Еўразвязу з афіцыйным Менскам прапануецца лічыць “пытанне правядзення ў Беларусі сумленных і свабодных выбараў”. У звароце таксама падкрэсліваецца, што застаецца актуальным пытанне расследавання знікнення апанентаў беларускага рэжыму.  Як вядома, візіт Майка Пампеа ў Менск запланаваны на 1 лютага.

Фота Reuters

[manual_related_posts]