Лідары апазіцыі: Польшча мусіць пераглядзець падыходы да рэжыму Лукашэнкі



Завяршыўся візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі з Польшчы на чале з віцэ-маршалкам сейма Рышардам Тэрлецкім.

Адбыліся двухбаковыя сустрэчы ў абодвух палатах беларускага парламента, Міністэрстве замежных спраў. Пры канцы ў польскай амбасадзе – з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Іх сустрэча з панам Рышардам доўжылася амаль дзве гадзіны замест запланаваных 40-50 хвілін. Лідараў апазіцыі перад уваходам у амбасаду я сустракаў пытаннем: ці спраўдзіліся вашы надзеі на пэўны адказ на падрыхтаваныя праблемныя пытанні, ці атрымалі гарантыі падтрымкі з польскага боку дэмакратыі, правоў чалавека і незалежнай мас-медыя-прасторы – у прыватнасці, Беларускага Радыё Рацыя і тэлеканала «Белсат», што вяшчаюць з Польшчы?

У сустрэчы з Рышардам Тэрлецкім узялі ўдзел таксама старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кіраўнікі рухаў “За свабоду” Юрась Губарэвіч ды “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч, лідар АГП Анатоль Лябедзька, паэт і палітык Уладзімір Някляеў. А таксама апазіцыйныя дэпутаткі ў Палаце прадстаўнікоў Алена Анісім ды Ганна Канапацкая.

Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:

Польская парламенцкая дэлегацыя ўсклала кветкі ды ўшанавала хвілінай маўчання памяць ахвяр сталінскай дыктатуры ля Крыжа Памяці ў сталічным Парку Чалюскінцаў. 31 жніўня яна наведае Ліду і Гародню.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара