Лідары ЕЗ дамовіліся аб падаўжэнні санкцый супраць Расеі



Лідары краін ЕЗ дамовіліся аб падаўжэнні эканамічных санкцый супраць Расеі. Пра гэта заявіў сакратар еўрапейскай рады Дональд Туск, паведамляе ВВС.

«Узгоднена. ЕЗ падоўжыць эканамічныя санкцыі супраць Расеі за тое, што яна ў недастатковай ступені выконвае мінскія дамоўленасці», — напісаў Туск у твітары.

Напярэдадні аб пашырэнні санкцый супраць Расеі з-за сітуацыі на ўсходзе Украіны заявілі ЗША. Амерыканскае казначэйства апублікавала пашыраны санкцыйны спіс, у які ўвайшлі расейскія кампаніі і публічныя фігуры.

nn.by