Лідзія Ярмошына: Мяркую, што ў 2016 мая кар’ера завершыцца



Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына мяркуе, што напрыканцы 2016 года яе кар’ера завяршыцца. У гэты час у яе закончыцца працоўны кантракт. Пра гэта чыноўніца распавяла ў інтэрв’ю парталу tut.by.

Ярмошына кажа, што яна яшчэ правядзе выбары ў Палату прадстаўнікоў у 2016 годзе. А пасля гэтага закончыцца яе чацвёрты тэрмін на пасадзе кіраўніцы Цэнтравыбаркаму.

Нагадаем, што Лідзія Ярмошына з’яўляецца старшынёй Цэнтрвыбаркама з 1996 года. Тады яна змяніла на гэтай пасадзе Віктара Ганчара.

  • http://facebook.com/profile.php?id=100001607031610 Тамара Шчапёткіна

    Пажадана ў Гаазе.

Комментарии для сайта Cackle