Лідзія Ярмошына стала ганаровым грамадзянінам Бабруйска



Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына стала ганаровым грамадзянінам Бабруйска. Такое рашэнне прынята гарсаветам і гарвыканкамам.

Ганаровае званне Ярмошынай прысвоена за шматгадовую плённую дзяржаўную дзейнасць, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Бабруйска і дзейсную дапамогу органам дзяржаўнага кіравання і грамадскім арганізацыям.

З Бабруйскам звязаная частка працоўнай біяграфіі Лідзіі Ярмошынай. Тут яна працавала юрысконсультам, а з 1988 па 1996 год узначальвала юрыдычную службу Бабруйскага гарвыканкама. Менавіта з гэтай пасады Ярмошына ў снежні 1996 года была прызначаная старшынёй ЦВК.

Лідзія Ярмошына стала 17-й у сучасным спісе ганаровых грамадзян Бабруйска, паведамляюць naviny.by.