Літоўскага дыпламата выклікалі ў МЗС Беларусі
Міністэрства замежных спраў 26 ліпеня выклікала часовага паверанага ў справах Літвы ў Беларусі, якому быў заяўлены пратэст.
„Падставай стала ўмяшанне ўрада Літоўскай Рэспублікі ў камерцыйную здзелку з удзелам беларускага суб’екта гаспадарання па надуманых падставах „неадпаведнасці інтарэсам нацыянальнай бяспекі”. У выніку беларуская кампанія, якая цалкам задавальняе ўсім патрабаванням і якая прапаноўвала найбольш выгадныя ўмовы, была фактычна выключана з праекта”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы знешнепалітычнага ведамства.
„Аргументы, прыведзеныя літоўскім бокам для абгрунтавання прынятага рашэння, з’яўляюцца адкрыта недружалюбнымі і ствараюць небяспечны прэцэдэнт палітызацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы”, — лічыць МЗС.
Такія дзеянні літоўскага боку „грунтуюцца на памылковым меркаванні і наносяць відавочную шкоду гандлёва-эканамічным адносінам дзвюх краін”.
Назва суб’екта гаспадарання і характар здзелкі пакуль не называюцца.
Фота SPUTNIK Беларусь