Літва абвінаваціла Беларусь ва ўмяшанні ў дыпламатычную пошту



Літва абвінаваціла Беларусь ва ўмяшанні ў дыпламатычную пошту, выклікала амбасадара ў МЗС і ўручыла ноту пратэсту.

Кур’еру, які вёз з Вільні дакументы для амбасады Літвы ў Беларусі, беларускія памежнікі загадалі адкрыць запячатаны кантэйнер з поштай. Літоўскі супрацоўнік адмовіўся, паколькі гэта пярэчыць дыпламатычным нормам. У выніку яму не далі праехаць і адправілі назад.

Як зазначыў міністр замежных спраў Літвы Габрыэліўс Ландсбергіс, «затрыманне на дзяржаўнай мяжы аўтамабіля з дыпламатычнай поштай з’яўляецца сур’ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах. Беларусь яшчэ раз прадэманстравала, што для гэтай дзяржавы больш не існуе правілаў цывілізаванага свету. Гэта лютая дыктатура ў цэнтры Еўропы».

Беларускае Радыё Рацыя