Літва адклікае амбасадара ў Расеі і ліквідуе генконсульства ў Пецярбургу



Літва адклікае свайго амбасадара ў Расеі 1 чэрвеня, а таксама закрывае генеральнае консульства ў Санкт-Пецярбургу 7 чэрвеня.

Пра гэта гаворыцца ў зарэгістраванай рэзалюцыі ўрада, паведамляе Delfi.

Раней Расея заявіла аб закрыцці літоўскага генконсульства ў Пецярбургу ў адказ на высылку расейскіх дыпламатаў з Літвы.