Літва і Латвія высылаюць расейскіх амбасадараў



Урад Літвы ў панядзелак — у сувязі з расейскім уварваннем ва Украіну — прыняў рашэнне панізіць узровень дыпламатычных дачыненняў паміж Літвой і Расеяй. Расейскаму амбасадару прадпісана пакінуць краіну.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.Таксама вырашана закрыць расейскае консульства ў Клайпедзе. Літоўскі амбасадар таксама пакіне Маскву. Паводле Ландсбергіса, у найбліжэйшым часе ён вернецца ў Вільню. Пра расейскія крокі ў адказ пакуль не абвешчана.

Пра разрыў дыпламатычных дачыненняў гаворкі ў гэты момант не ідзе — пры адсутнасці амбасадараў, як правіла, краіну прадстаўляе часовы павераны ў яе справах. Кіраўнік МЗС Літвы таксама сказаў, што неўзабаве амбасадар краіны вернецца ў Кіеў. Нядаўна расейскія войскі адступілі ад сталіцы Украіны.

Неўзабаве пасля паведамлення аб рашэнні Літвы Латвія паведаміла, што таксама вышле расейскага амбасадара і адкліча свайго амбасадара з Масквы.

Беларускае Радыё Рацыя