Літва разлічвае, што Еўразвяз заклікае Беларусь прыпыніць пуск АЭС



Літва разлічвае, што сёння на пазачарговым пасяджэнні Рады па замежных справах Еўразвязу кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў-удзельнікаў «з прычыны цяперашняй палітычнай нестабільнасці» заклічуць Беларусь прыпыніць пуск першага блока атамнай электрастанцыі, паведаміла прэс-служба МЗС Літвы.

Кіраўнік ведамства Лінас Лінкявічус мае намер яшчэ раз звярнуць увагу калег на пагрозы, звязаныя з запускам АЭС, падкрэсліць важнасць агульнай пазіцыі па абмежаванні імпарту электраэнергіі з небяспечных атамных станцый, а таксама ўзмацнення гатовасці да надзвычайных сітуацый у рэгіёне.

Пры разглядзе беларускага пытання асноўным пунктам будзе сітуацыя ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, «вынікі якіх былі відавочна сфальсіфікаваныя», адзначае літоўскі МЗС.

Беларускае Радыё Рацыя