Літва высылае двух беларускіх дыпламатаў



Літва высылае двух беларускіх дыпламатаў. Пра гэта ў пятніцу літоўскае МЗС паведаміла ў ноце, якую ўручылі амбасадару Беларусі, перадае delfi.lt.

Два беларускія дыпламаты былі абвешчаныя непажаданымі асобамі ў Літве за іх дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам. Ім загадана пакінуць Літву на працягу сямі дзён. Таксама МЗС Літвы заявіла, што такім крокам яно выказвае салідарнасць з Латвіяй, чыіх дыпламатаў і супрацоўнікаў амбасады Беларусь выслала з краіны некалькі дзён таму.

Дыпламатычнае ведамства Літвы таксама заявіла амбасадару Беларусі пратэст у сувязі з рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ і запатрабавала неадкладна вызваліць журналіста Рамана Пратасевіча і яго сяброўку Сафію Сапегу, а таксама іншых палітвязняў і незаконна затрыманых.

Фота: 15min.lt