Літва забараніла 49 расейцам уезд згодна з „законам Магніцкага”



Кіраўнік МУС Літвы Эймуціс Місюнас забараніў уезд у краіну 49 грамадзянам Расеі на падставе „закона Магніцкага”. Пра гэта расказаў прэс-сакратар міністэрства Караліс Вайткявічус, паведаміла выданне „15 хвілін”.

Спіс склала МУС краіны пасля каснультацый з замежнымі партнёрамі. У спіс уключылі расейцаў, якіх у Літве вінавацяць у парушэнні правоў чалавека і адмыванні грошай.

Глава МУС Литвы Эймуціс Місюнас абавязаў міграцыйнае ведамства Літвы апублікаваць гэты спіс.

Напомнім, што ў лістападзе 2017 года прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце падпісала так званы „закон Магніцкага”, які забараняе ўезд у краіну іншаземцам, звязаным з карупцыяй, адмываннем грошай ці парушэннем правоў чалавека.

Забарона распаўсюджваецца на асобаў, уключаных у нацыянальныя спісы непажаданых іншаземцаў краінамі Еўразвязу і НАТА.

Беларускае Радыё Рацыя