Лукашэнка 1 сакавіка правядзе перамовы з прэзідэнтам Грузіі



Афіцыйныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі адбудуцца 1 сакавіка ў Палацы Незалежнасці, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Кіраўнікі дзяржаў правядуць перамовы ў фармаце „сам-насам”, а таксама ў пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацый. „Бакі абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, асаблівая ўвага будзе надавацца актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння”, — адзначыла прэс-служба.

Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Праграмай афіцыйнага візіту прэзідэнта Грузіі, які адбудзецца 1-2 сакавіка, прадугледжаныя таксама сустрэчы з кіраўніцтвам урада Беларусі, Нацыянальнага сходу, наведванне арганізацый і сацыяльных і культурных аб’ектаў.

belapan.by