Лукашэнка 8-9 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Казахстан



Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8-9 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Казахстан, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

У сваім выступленні на саміце кіраўнік дзяржавы агучыць пазіцыю беларускага боку па пытаннях далейшага развіцця арганізацыі, у тым ліку яе эканамічнага вымярэння. Беларусь у якасці наглядальніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прымае актыўны ўдзел у шырокім коле мерапрыемстваў па ўсіх асноўных вымярэннях: палітыка-дыпламатычным, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным.

Аляксандр Лукашэнка таксама прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі „ЭКСПА-2017” у Астане, дзе прадстаўлены і беларускі павільён. Афіцыйна свой удзел у выстаўцы пацвердзілі больш за 110 краін і амаль 20 міжнародных арганізацый.

Акрамя таго, запланавана двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць парадак дня беларуска-казахстанскіх адносін, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах.

belta.by