Лукашэнка адказаў Пазьняку наконт акупацыі Беларусі



На нарадзе ў Лукашэнкі абмеркавалі пытанні бяспекі на дзяржаўнай мяжы. Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў, што ў апазіцыйных СМІ ўвесь час мусіруюць тэму беларуска-расейскіх вучэнняў, падлічваючы, колькі вайскоўцаў з Расеі прыбудзе ў Беларусь, піша БелТА. Прычым вучэнні часам называюць “планам акупацыі”. З такой фармулёўкай выступіў Зянон Пазьняк у інтэрв’ю для нашага радыё падчас учорашняга жывога эфіру. Лукашэнка нечакана адказаў на гэтыя заявы Пазьняка. 

“Я рэдка называю прозвішчы, але звяртаюся да слоў Зянона Станіслававіча не таму, што ён для нас нейкі ўзор. Гэта антыпод нашай палітыкі. Але я яго вельмі добра ведаю, як і ён мяне”, – сказаў Лукашэнка і працягнуў. “І самае галоўнае, я ўжо звяртаюся да тых, хто, прачытаўшы гэта і пачуўшы гэта ў Беларусі, і для Зянона хачу сказаць: ніколі, ніколі, прынамсі пакуль я прэзідэнт і вы генералы, мы не дапусцім акупацыі Беларусі. Мы памром, але гэтага не дапусцім. Таму не трэба спекуляваць на гэтай тэме”, — падкрэсліў Лукашэнка.

[manual_related_posts]