Лукашэнка адправіўся на малую радзіму



22 чэрвеня кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка адправіўся з працоўнай паездкай на Магілёўшчыну, у Шклоўскі раён, паведамляе яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы плануе наведаць арганізацыі аграхолдынгу „Купалаўскае”. Ён азнаёміцца, як ідзе стварэнне інтэграванага аб’яднання з поўным цыклам вытворчасці, перапрацоўкі і рэалізацыі прадукцыі на аснове сучасных тэхналогій на базе сельгасарганізацый Шклоўскага раёна.

Акрамя таго, Лукашэнку паведамяць, як ідзе нарыхтоўка кармоў у раёне, вобласці і Беларусі ў цэлым.