Лукашэнка адправіўся з афіцыйным візітам у В’етнам



Аляксандр Лукашэнка 8 снежня адправіўся з афіцыйным візітам у Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Праграмай візіту Лукашэнкі ў В’етнам 8-9 снежня запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі Нгуен Фу Чонгам і прэм’ер-міністрам Нгуен Тан Зунгам.

Затым Лукашэнка накіруецца з афіцыйным візітам у Туркменістан, дзе будзе знаходзіцца па 12 снежня. Запланаваныя перамовы з туркменскім прэзідэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым, паводле вынікаў якіх будуць падпісаныя шэраг міжнародных дакументаў.

Чакаецца, што Лукашэнка наведае сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш, Алімпійскі гарадок, возьме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі „Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва дзеля міру, бяспекі і развіцця”.

[manual_related_posts]