Лукашэнка анансуе “рашучы крок” у інтэграцыі Расеі і Беларусі



Лукашэнка анансуе “рашучы крок” у інтэграцыі Расеі і Беларусі. “Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы 4 лістапада адбудзецца”, – пацвердзіў Лукашэнка падчас сустрэчы ў Менску з генеральным пракурорам Расеі Ігарам Красновым.

“Мы напярэдадні вельмі важнай падзеі з вамі сустракаемся. 4 лістапада мы правядзём Дзяржсавет — рашучы крок у нашай інтэграцыі”, — цытуе Лукашэнку БелТА.

Пасля апошняй сустрэчы Лукашэнкі і расейскага прэзідэнта Пуціна з’явілася інфармацыя, што саюзныя праграмы могуць быць падпісаныя 4 лістапада. Аднак незалежныя СМІ пачалі выказваць здагадкі, што сустрэча можа прайсці ў анлайн-фармаце, і, адпаведна, падпісанне не адбудзецца. Усё гэта адбываецца на фоне крытычных выказванняў у адрас Лукашэнкі на расейскім тэлебачанні, і ў адрас Пуціна на беларускім.