Лукашэнка: Беларусь не будзе адмяняць мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі



Аляксандр Лукашэнка расказаў працаўнікам ААТ „Белгіпс” аб падрыхтоўцы да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Работнікі прадпрыемства пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, ці не згубіцца ў негатыўным інфармацыйным патоку тэма святкавання юбілею Вялікай Перамогі. Кіраўнік дзяржавы запэўніў: „Не, не згубіцца”. Паводле яго слоў, падрыхтоўка ў краіне працягваецца і ніякія запланаваныя мерапрыемствы не адмяняюцца.

Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму паездкі на парад, які намечаны ў Маскве на Краснай плошчы: „У мяне часта пытаюцца – а вы паедзеце на парад у Маскву? Вядома. Калі ўжо з Беларусі ніхто не прыедзе ў Маскву, то хто ж тады паедзе. Зразумела, што з Украіны ніхто не паедзе”.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на запланаваныя ў той жа час у нашай краіне святкаванні: „У мяне адна праблема: у нас гэтакія ж мерапрыемствы і вось мы думаем, як зрабіць так, каб я змог пабываць там. Але я не ведаю, зыходзячы з таго, што ў іх адбываецца і гэты псіхоз іх ахапіў (у сувязі з каранавірусам. – Заўвага БЕЛТА), ці будуць яны праводзіць гэтыя мерапрыемствы. Мы пакуль нічога не адмяняем, у нас будуць усе запланаваныя мерапрыемствы”.

belta.by