Лукашэнка: Беларусь не будзе дэвальваваць рубель



Беларусь не будзе бегчы за Расеяй і дэвальваваць нацыянальны рубель. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па эканамічных пытаннях.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: „Нікога не хачу здзівіць, пазіцыя застаецца ранейшай. Мы не збіраемся бегчы за Расеяй, гэта катэгарычна забараняецца, бо расейскі рынак – незразумела што там, хто што хоча і што там будзе”.

„Ваганні на расейскім валютным рынку не паддаюцца ніякаму асэнсаванню”, – сказаў ён, адзначыўшы, што дэвальваваць валюту на гэтым фоне непрымальна. „У нас ёсць абавязацельствы перад насельніцтвам. І мы іх павінны прытрымлівацца, што, як мне дакладваюць урад і Нацыянальны банк, і робіцца”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што стабільнасць на валютным рынку – гэта абавязак банкаўскай сістэмы на чале з Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі, усё астатняе – у руках насельніцтва. „Хочаце абвалу – бегайце па абменніках. Гэта ўсё ў руках грамадзян нашай краіны. Ківаюць на кіраўніцтва, на ўрад, на Нацыянальны банк сёння непрымальна”, – сказаў ён. Пры гэтым ён запэўніў: „Мы будзем прытрымлівацца стабільнай сітуацыі ў краіне і будзем выкарыстоўваць для гэтага ўсе рычагі, не парушаючы ніякіх фінансава-эканамічных законаў, якія дзейнічаюць аб’ектыўна”.

belta.by