Лукашэнка даручыў закрыць беларуска-ўкраінскую граніцу



„Вялікая колькасць зброі паступае з Украіны ў Беларусь. Таму я даручыў памежным войскам цалкам перакрыць мяжу з Украінай”, – цытуе БелТА словы Аляксандра Лукашэнкі.

Выезд з Беларусі праз наземныя граніцы абмежаваны са снежня мінулага года. Забарона датычыцца перасячэння ўсіх наземных пунктаў пропуску. Выязджаць могуць толькі тыя, хто адпраўляецца ў камандзіроўку, на вучобу, працу, на лячэнне, пахаванне і па іншых не менш важных прычынах. Між тым грузавікоў гэтая забарона не тычыцца.