Лукашэнка гатовы да дыялогу з апазіцыяй, але з умовай
Лукашэнка гатовы да дыялогу з прадстаўнікамі апазіцыі, якія жывуць у Беларусі і настроеныя патрыятычна. Пра гэта яго прэсавая сакратарка Наталля Эйсмант расказала падчас YouTube-перадачы «Главный. Тур».
Цытата: «З людзьмі, якія маюць любы пункт гледжання, але якія жывуць у краіне, разумеюць сітуацыю, за краіну, патрыятычна настроены, мы будзем размаўляць. З любой апазіцыяй. Са здраднікамі — не».
Напярэдадні прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заклікаў ўлады ў Беларусі да дыялогу з апазіцыяй.
