Лукашэнка і Пуцін правялі „кароткую размову” ў Маскве



Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на палях саміту АДКБ 16 траўня працягвалася 40 хвілін.

За гэты час яны абмеркавалі тры блока пытанняў – паведамляў праўладны тэлеграм-канал „Пул первого”. Бакі дамовіліся пра сумесную працу па імпартазамяшчэнні, перавалцы беларускіх грузаў у партах Расеі, будаўніцтве беларускага порта пад Санкт-Пецярбургам. Таксама гаварылі пра ракетабудаванне ды іншыя пытанні абаронча-прамысловага комплексу.

На сайце Крамля адзначылі, што Лукашэнка і Пуцін правядуць асобную поўнафарматную сустрэчу бліжэйшым часам.

[manual_related_posts]