Лукашэнка: Мяне ўжо не пераробіш



У Беларусі зараз не лепшыя часы, і прэзідэнта можна за гэта крытыкаваць, але адступлення ад мадэлі сацыяльна арыентаванай дзяржавы не будзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ 3 лютага.

„Вы мяне папракнулі ў гэтай мадэлі. Але, вы ведаеце, напэўна, мяне ўжо не пераробіш. Я лічу, што мадэль нашага развіцця, наогул славянскіх народаў, гэта сацыяльна арыентаваная эканоміка. Я не прымаю тут, у Беларусі асабліва, іншай мадэлі. Я вельмі ўважліва назіраю за варыянтам Расеі, Украіны і гэтак далей і малю Бога, каб у нас гэтага не было”, — заявіў афіцыйны лідар.

Паводле слоў Лукашэнкі, любая дзяржава толькі тады чагосьці вартая, як дзядуля Ленін казаў, калі яна звернутая да людзей.

„Калі чалавек ад гэтага нічога не мае, навошта яму гэта дзяржава, навошта яму гэтыя балты-гайкі, навошта? — сказаў беларускі кіраўнік. — Так, у нас сёння не лепшыя часы, мяне можна за гэта крытыкаваць. Хтосьці мяне разумее, хто-то мяне шкадуе, многія са мной згаджаюцца ці крытыкуюць. Усе яны маюць рацыю. Толькі трэба разбірацца. І найперш паглядзець на сябе, што ты зрабіў”.

belapan.by