Візіт Лукашэнкі ў Светлагорскі раён
7 месяцаў таму
Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня наведаў Светлагорскі раён Гомельскай вобласці, паведаміла прэс-служба прэзідэнта. Ён браў удзел у адкрыцці мемарыяльнага комплексу «Ола» на месцы спаленай нацыстамі ў гады вайны вёскі.
Лукашэнка наведаў чыгуначную станцыю Светлагорск-на-Бярэзіне, дзе вялася размова пра развіццё Беларускай чыгункі і перспектывах яе электрыфікацыі. Плануецца адкрыццё рэгулярнага руху пасажырскіх электрацягнікоў на ўчастку Светлагорск – Жлобін – Менск. Напярэдадні Лукашэнка ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна.
«Фашызм, нянавісць пад сцягамі дэмакратыі беларусы на сваёй зямлі не прапусцяць», – заявіў ён.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА