Лукашэнка назваў Беласток і Вільню беларускімі землямі



Лукашэнка назваў Беласток і Вільню беларускімі землямі. Пра гэта ён заявіў падчас форуму „Сімвал адзінства” ў „Мінск-Арэне”. Відэа з заявай Лукашэнкі апублікаваў прыўладны тэлеграм-канал «Пул Первого». Форум быў прымеркаваны да Дня народнага адзінства. 

Выбар даты для новага свята ўладамі невыпадковы. 17 верасня 1939 года Савецкае войска ўварвалася ў Польшчу, у выніку да БССР была далучана Заходняя Беларусь.

„На працягу гэтых некалькіх дзесяцігоддзяў звыш 4 млн чалавек, якія пражывалі на акупаванай Польшчай тэрыторыі, былі пазбаўлены права размаўляць на роднай мове, вучыцца ў нацыянальных школах, развіваць сваю самабытную культуру, ды і проста звацца беларусамі”, – сказаў Лукашэнка ў сваім выступе. А для большай нагляднасці  па яго патрабаванні на форуме была прадэманстравана карта Беларусі 1921 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: president.gov.by