Лукашэнка назваў навіну пра адпраўку беларускіх вайскоўцаў у Сірыю фэйкам



Лукашэнка выказаўся наконт адпраўкі беларускіх вайскоўцаў у Сірыю. Адпаведную заяву ён зрабіў на сустрэчы з Саветам бяспекі, паведамляе БелТА.

“Учора чарговы фэйк, што нібыта расейскі ўрад прыняў рашэнне ледзь не паслаць нашых вайскоўцаў у Сірыю. Для мяне гэта было навіной. Вы разумееце, што па цяперашніх законах гэта немагчыма без прэзідэнта. Але я нікога туды не пасылаў. Адзінае, пра што ішла гаворка (даўно-даўно яна ідзе), сірыйскі кіраўнік, урад Сірыі папрасілі нас лекарамі дапамагчы. Я кажу: добра, калі хтосьці захоча паехаць з нашых лекараў, першым чынам вайскоўцаў, яны паедуць, але не цяпер. Таму што ў нас сваіх цяпер праблем вышэй даху. Яшчэ гэтая пандэмія так званая не скончылася”, — сказаў Лукашэнка.

Напярэдадні ТАСС паведаміў, што ўрад Расейскай Фэдэрацыі ўхваліў праект пагаднення аб размяшчэнні гуманітарнага вайсковага кантынгенту Беларусі ў Сірыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]