Лукашэнка нямецкім кампаніям: Няхай праз Фінляндыю ў Кітай і Расею пастаўляюць сваю прадукцыю



Лукашэнка прыгразіў перакрыць нямецкім кампаніям беларускі рынак і транзіт у Расею і Кітай. Такую заяву Лукашэнка зрабіў на нарадзе аб супрацьдзеянні заходнім санкцыям супраць ягонага рэжыму.

„Мы ведаем, хто ў ЗША, Германіі і іншых, асабліва еўрапейскіх, краінах выступіў супраць паставак камплектных частак і асноўных вузлоў для нашых прадпрыемстваў. Мы іх ведаем. Першае: на беларускі рынак — ні кроку, другое: праз Беларусь таксама ні кроку, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Сапраўды гэтак трэба зрабіць і з немцамі. Няхай праз Фінляндыю ў Кітай і Расею пастаўляюць сваю прадукцыю”.

На нарадзе Лукашэнка заявіў, што „за санкцыямі стаяць канкрэтныя карпарацыі, якія фінансуюць палітычныя інтарэсы шэрагу заходніх дзеячаў”.

Беларускае Радыё Рацыя