Лукашэнка па тэлефоне павіншаваў Пуціна



Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка патэлефанаваў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну і яшчэ раз асабіста павіншаваў яго з пераабраннем на чарговы тэрмін.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзвюх дзяржаў таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым узроўні, перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах. У прыватнасці, на парадку дня стаіць правядзенне пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Бакі дамовіліся, што яно адбудзецца ў Менску, тэрміны мерапрыемства будуць узгоднены ў рабочым парадку.

У ходзе гутаркі таксама былі закрануты „актуальная тэматыка беларуска-расейскіх адносін, пытанні, якія патрабуюць першачарговай ўвагі, у тым ліку па лініі Еўразійскага эканамічнага саюза, у органах якога Расея старшынствуе ў 2018 годзе”. Суразмоўцы адзначылі „важнасць далейшых паслядоўных крокаў па ўдасканаленні шматбаковай работы ў гэтым інтэграцыйным аб`яднанні, у тым ліку зняцця наяўных бар’ераў і абмежаванняў”.

Як паведамлялася, сёння раніцай, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Расеі, Лукашэнка накіраваў Пуціну віншаванне з „пераканаўчай перамогай”.

belapan.by