Лукашэнка паабяцаў тры-чатыры дні вайны ў выпадку сутыкнення з Украінай



Лукашэнка паабяцаў тры-чатыры дні вайны ў выпадку сутыкнення з Украінай. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю расейскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву. “Украіна ніколі з намі не будзе ваяваць: гэтая вайна працягнецца максімум тры-чатыры дні. Там не будзе каму супраць нас ваяваць”, — цытуе фрагменты інтэрв’ю беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА. Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што на Захадзе баяцца вайны з сіламі АДКБ.

Пра пагрозу новага ўварвання Расеі ва Украіну заходнія разведкі загаварылі з лістапада, пасля таго як Масква сабрала на межах з Украінай вялікія сілы. На сёння яна працягвае перакідаць дадатковыя часці з Далёкага Усходу. У прыватнасці, расейскія вайскоўцы сканцэнтраваліся і ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы. Афіцыйнай падставай называецца правядзенне вучэнняў “Саюзная рашучасць”. Мінабароны Беларусі назвала мэтай вучэнняў ацэнку гатовасці сіл Саюзнай дзяржавы да абароны граніц. 

nashaniva.com

[manual_related_posts]