Лукашэнка падпісаў у панядзелак дакумент пра ахову межаў Беларусі



Лукашэнка падпісаў у панядзелак дакумент пра ахову межаў Беларусі. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранкамітэта, найбольшая ўвага будзе нададзена раздзелам, „дзе могуць з’явіцца новыя знешнія выклікі і пагрозы пагранічнай бяспецы”. У прыватнасці, гэта тычыцца мяжы з Украінай.

Сам Лукашэнка заявіў у панядзелак, што „сітуацыя на паўднёвай мяжы працягвае пагаршацца”. На паўднёвай мяжы, то бок з Украінай, павінен быць, як сказаў Лукашэнка, „увесь кантынгент беларускай арміі”. „І гэта не звязана ні з якой акупацыяй (Расеяй). Мы проста хочам абараніць нашу паўднёвую мяжу”, – сказаў ён. Ён таксама сцвярджаў, што „менавіта Украіна пачала ўводзіць туды войскі”.

Расійска-беларускія вучэнні, запланаваныя на 10-20 лютага, выклікаюць заклапочанасць у Кіеве і заходніх краінах, асабліва ў кантэксце высокай канцэнтрацыі войскаў на мяжы Расеі з Украінай.

З мінулага тыдня ў Беларусь прыбываюць расійскія вайскоўцы і ваенная тэхніка. У пятніцу падчас наведвання аэрапорта ў Лунінцы Берасцейскай вобласці, Лукашэнка папярэдзіў Захад „ад нападу на Саюзную дзяржаву (Беларусь і Расею)”.

[manual_related_posts]